Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:09 ]  Багдад: вайсковыя назіральнікі ААН змогуць паглядзець усё, што захочуць


БАГДАД. Дарадца ірацкага прэзыдэнта Амір Аль-Садзі заявіў сёньня, што вайсковыя інспэктары ААН атрымаюць доступ да ўсяго, што захочуць паглядзець у Іраку. Аль-Садзі склікаў прэсавую канфэрэнцыю пасьля паведамленьняў пра заявы прам’ер-мініста Вялікай Брытаніі, Тоні Блэйра. Прамаўляючы сёньня ў парляманце, Блэйр сказаў, што Ірак мае дэталёвую праграму выкарыстаньня хімічнай і біялягічнай зброі, а таксама пашырае колькасьць сваіх балістычных ракетаў і спрабуе стварыць атамную зброю, таму яго неабходна спыніць. Амір Аль-Садзі назваў дакумэнты так званай “брытанскай тэчкі” мяшанкай напаў-праўды, хлусьні і наіўных меркаваньняў”, якія ня вытрымаюць дасьледаваньня незалежных экспэртаў. Аль-Садзі заявіў, што ягоная краіна ня мае зброі масавага зьнішчэньня. З аналягічнай заявай выступіў сёньня ў Каіры міністар замежных справаў Іраку Наджы Сабры.
XS
SM
MD
LG