Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  Дональд Рамсфэльд прапаноўвае стварыць адмысловыя сілы ААН


ВАРШАВА. Злучаныя Штаты прапанавалі стварыць у межах НАТА адмысловыя сілы хуткага рэагаваньня, якія будуць гатовыя да дзеяньняў у любым мейсцы сьвету. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэльд, у часе сустрэчы міністарў абароны НАТА ў полськай сталіцы, сказаў, што колькасьць гэтых сілаў, у склад якіх увойдуць жаўнеры Эўрапэйскіх краінаў, ЗША і Канады, можа дасягаць 20 тысячаў чалавек. Паводле ягоных словаў, гэткі корпус мусіць мець высохатэхналягічную зброю, а таксама самыя сучасныя сродкі абароны ад хімічнай і біялагічнай зброі. Доналд Рамсфэльд лічыць, што ўтварэньне міжнародных сілаў хуткага рэагаваньня можа трываць 2 гады, а канчатковае рашэньне ў гэтай справе можа быць прынятае ўжо ў часе лістападаўскага саміту НАТА ў Празе. Сёньня ж ў Варшаве Генэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан Заклікаў мадэрнізаваць структуру і узброеныя сілы Альянсу, дзеля таго, каб НАТА было здольнае адыграць вядучую ролю ў барадзьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG