Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:26 ]  Антыпрэзыдэнцкі пратэст у Кіеве


КІЕЎ. Каяля 5 тысячаў асобаў узялі сёньня ўдзел у анты-прэзыдэнцкай дэманстрацыі каля будынку ўкраінскага парляманту. Удзельнікі акцыі патрабавалі адстаўкі Леаніда Кучмы. У Парляманце, лідары апазыцыі заблякавалі выступ міністара ўнутраных справаў Юрыя Сьмірнова, пасьля таго, як большасьць дэпутатаў адмовілася ўставіць у парадак дня пытаньне аб палітычнай сітуацыі ў краіне. Дэпутат Юлія Тымошэнко, лідар сацыялістаў Олэксандэр Мороз ды кіраўнік украінскіх камуністаў Пэтро Сымонэнко заклікалі парлямант ухваліць пастанову пра датэрміновыя выбары ды інмпічмэнт Леаніда Кучмы, калі той адмовіцца сыйсьці самастойна. Між тым, кіеўскія міліцыянты працягваюць узмоцненую ахову будынку ўкраінскага тэлебачаньня, пасьля таго, як учора некалькі апазыцыйных дэпутатаў прайшлі ў будынак ды запатрабавалі эфірнага часу, каб зьвярнуцца да народу.
XS
SM
MD
LG