Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:25 ]  Ізраільскія ўлады скрытыкавалі рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія ўлады скрытыкавалі сёньня рэзалюцыію Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, якая патрабуе ад Ізраілю вываду войска, якое пяць дзён таму заблякавала сядзібу палестынскага лідара Ясіра Арафата, ды зруйнавала амаль усе навакольныя будынкі. Адначасова ААН заклікае палестынскія ўлады перадаць суду арганізатараў тэрарэстычных замахаў, некалькі дзясяткаў якіх, паводле Ізраільскага боку, хаваецца ў штаб-кватэры Арафата. У часе галасаваньня ў справе рэзалюцыі, Злучаныя Штаты ўстрымаліся, хаця маглі выкарыстаць права вета ды заблякаваць пастанову. “Нас расчаравала гэткая пазыцыя ЗША. Трэба разглядаць гэта, як жаданьне Вашынгтону паправіць свой імідж напярэдадні магчымага нападу на Ірак”, - кажуць ізраільскія прадстаўнікіі ў ААН. У сваю чаргу, палестынскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што пазыцыя Злучаных Штатаў сьведчыць пра крытычнае стаўленьне Вашынгтону да палітыкі Ізраілю.
XS
SM
MD
LG