Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:23 ]  Брытанскі парлямант абмяркоўвае магчымы напад на Ірак


ЛЁНДАН. Брытанскі парлямант сабарўся сёньня на надзвычайнае паседжаньне, каб абмеркаваць магчымую вайсковую апэрацыю супраць Іраку. У часе прамовы перад дэпутатамі, прам’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр заявіў, што праспаўсюджаныя за некалькі гадзінаў да пачатку паседжаньня дакумэнты сьведчаць пра тое, што Ірак намагаецца стварыць зброю масавага зьнішчэньня. У дакумэнтах гаворыцца, што Ірак мае “вайсковыя пляны” выкарыстаньня хімічнай і біялягічнай зброі, а таксама пашырае колькасьць сваіх балістычных ракетаў. Блэйр адзначыў, што ніхто ня хоча вайсковага канфлікту, аднак гістарычны досьвед паказвае, што дыпляматычныя перамовы з дыктатарамі, не прыносяць эфэкту без вайсковай пагрозы.
XS
SM
MD
LG