Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:10 ]  Ізраільцы і палестынцы абмеркавалі магчымасьць зьняцьця аблогі вакол штаб-кватэры Арафата


(РАМАЛА) Ізраільскія і палестынскія прадстаўнікі ўпершыню за апошнія чатыры дні правялі сустрэчу адносна зьняцьця ізраільскай блякады вакол штаб-кватэры палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Аднак, перамовы скончыліся безвынікова. Кіраўнік палестынскай дэлегацыі Саіб Эрэкат сказаў, што Арафат адпрэчыў патрабаваньні Ізраілю скласьці сьпіс усіх, хто знаходзіцца ў штаб-кватэры, каб выявіць асобы падазраваных у тэрарызьме. Аблога ізраільцамі штаб-кватэры Арафата пачалася пасьля таго, як на мінулым тыдні адбыліся два самазабойчыя тэракты палестынцаў у Ізраілі
XS
SM
MD
LG