Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:45 ]  Канцлер Нямеччыны пацьвердзіў сваё нэгатыўнае стаўленьне да вайны супраць Іраку


Канцлер Нямеччыны Гэргард Шродэр заявіў, што пасьля перамогі на выбарах ён ня зьменіць сваёй пазыцыі адносна вайны зь Іракам. Шродэр выступае супраць якіх бы то ні было ваенных апэрацыяў супраць Іраку і заявіў, што Нямеччына ня будзе дапамагаць у гэтым нават калі вайсковую акцыю падтрымае ААН.Шродэр працягвае атрымліваць віншаваньні і звароты ад віншаваньні кіраўнікоў розных краінаў сьвту. Прэмьер –міністар Даніі, якая старшынюе зараз у ЭЗ, Фо Расмусэн выказаў спадзяваньне, што перамога Шродэра паспрыяе пашырэньню Зьвязу і НАТО. Расея выказала надзею, што Нямеччына дапаможа ў вырашэньні спрэчкі з Эўразьвязам вакол Калінінградскай вобласьці. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфілд заявіў, што на хадзе перадвыбарчай кампаніі Шродэра адбілася пагаршэньне адносінаў паміж Нямеччынай і Злучанымі Штатамі.
XS
SM
MD
LG