Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:07 ]  Прадстаўнікі ААН абмяркуюць з ірацкімі афіцыйнымі асобамі вяртаньне вайсковых назіральнікаў у гэтую краіну


ВЕНА. Прадстаўнікі Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў працягнуць перамовы з Іракам у справе вяртаньня вайсковых назіральнікаў ААН у гэтую краіну. 30 верасьня і 1 кастрычніка, кіраўнік ААНаўскай камісіі ў справах маніторынгу і інспэкцыяў, Ганс Блікс разам з дырэктарам Міжнароднага агенцтва атамнай энергетыкі Мохамэдам Эль-Бэйрэдзі, сустрэнуцца з ірацкімі афіцыйнымі асобамі ў сталіцы Аўстрыі. У мінулым тыдні Багдад заявіў, што гатовы дазволіць вяртаньне вайсковых інспэктараў у сваю краіну без аніякіх папярэдніх умоваў.
XS
SM
MD
LG