Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:56 ]  Правал перамоваў у справе зьняцьця аблогі з сядзібы Ясіра Арафата


РАМАЛАХ. Правалам завершылася сёньняшняя сустрэча палестынскіх і ізраільскіх афіцыйных асобаў, у справе сканчэньня аблогі штаб-кватэры палестынскага лідара Ясіра Арафата. Аблога распачалася 5 дзён таму. Як паведаміў кіараўнік паслестынскай дэлегацыі Саэб Эркат, перамовы зайшлі ў тупік, пасьля таго, як ізраільскі бок запатрабаваў ад Арафата сьпіс асобаў, які знаходзяцца зь ім у штаб-кватэры. Прадстаўнікі Ізраілю заяўляюць, што ня скончаць аблогі, пакуль каля 50-ці палестынскіх незалежнікаў, якія хаваюцца ў штаб-кватэры, не здадуцца. Ясір Арафат адмовіўся іх выдаць, а таксама адмовіўся перадаць сьпіс людзей, якія знаходзяцца разам зь ім. Палестынскі лідар запатрабаваў таксама перамоваў з Ізраілем у палітычных ды вайсковых справах, аднак толькі ў прысутнасьці прадстаўнікоў ЗША.
XS
SM
MD
LG