Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:53 ]  Іран адзначыў сёньня гадавіну пачатку вайны з Іракам ў 80-м годзе


18) ЦН 70. ТЭГЭРАН. Іран адзначыў сёньня гадавіну пачатку вайны з Іракам ў 80-м годзе. У іранска-ірацкай вайне загінулі каля аднаго мільёна чалавек. Дзесяткі тысячаў іранскіх вайскоўцаў з сотнямі адзінак цяжкой зброі ўзялі ўдзел ва ўрачыстым парадзе ў Тэгэране. Прамаўляючы ў часе ўрачыстасьці прэзыдэнт Хатамі адзначыў, што Іран заўсёды гатовы супрацьстаяць любой зьнешняй пагрозе. Іран ўзмоцніў ахову сваёй заходняй мяжы на выпадак, калі-б пасьля Іраку Злучаныя Штаты вырашылі ўдарыць на Іран. Міністр абароны Ірану Шамхані перасьцярог ЗША перад ваеннай акцыяй супраць ягонай краіны.
XS
SM
MD
LG