Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:57 ]  ЗША спрабуюць прымірыць афганскіх палявых камандзіраў


2) ЦН 24. ГЭРАТ: Камандзір анты-тэрарыстычных сілаў у Афганістане, амэрыканскі генерал Дан Мэк Нэйл, спрабаваў прымірыць двух афганскіх палявых камандзіраў. Учора, разам з губэрнатарам Кандагару –Шэрзай і двума прадстаўнікамі ЗША генерал правёў у горадзе Герат перамовы з мясцовым губэрнатарам Ісмаілам Ханам. Шэрзай, этнічны пуштун, зьяўляецца найбольш уплывовым камандзірам на поўдні краіны, падчас калі сілы таджыцкага камандзіра Хана дамінуюць ў заходнім Афганістане. Ўлады Кандагару скардзяцца, што Хан і ягоныя сілы ўскладняюць свабодны пераезд праз Герат у напрамку Ірану і Туркмэністану. Цягам апошніх месяцаў бакі вялі паміж сабою баі за кантроль над аўтамагістральлю.
XS
SM
MD
LG