Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:24 ]  Ізраільскае войска ўзрывае чарговыя будынкі вакол рэзыдэнцыі Ясіра Арафата


РАМАЛАХ. Ізраільскае войска, якое блякуе штаб-кватэру лідара Палестынскай Аўтаноміі Ясіра Арафата, заклікала яго пакінуць рэзыдэнцыю, бо ў хуткім часе будзе ўзарваны чарговы будынак, які знаходзіцца паблізу. Штаб палестынскага лідара заблякаваны ўжо тры дні. За гэты час ізраільскія танкі і бульдозэры зьнішчылі амаль ўсе навакольныя будынкі акрамя аднаго, дзе знаходзіцца сам Ясір Арафат і каля дзьвухсот ягоных паплечнікаў. Прадстаўнікі Ізраілю кажуць, што ў штаб-кватэры знаходзяцца 20 асобаў, якія падазраюцца ў тэрарызме і таму, як паведаміў прам’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон, аблога будзе працягвацца да таго часу, пакуль гэтыя асобы ня будуць выдадзеныя.
XS
SM
MD
LG