Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:57 ]  Харвацкі віцэ-прэм'ер абараняе генэрала Бабэтку


ЗАГРЭБ. Віцэ-прэм’ер Харватыі Горан Граніч рэкамэндуе харвацкаму ўраду абскардзіць абвінавачваньне ваеннага трыбуналу ААН супраць былога камандуючага харвацкага войска. У Харватыі генэрал Янка Бабэтка, які ўзначальваў войска падчас вайны ў былой Югаславіі, лічыцца нацыянальным героем. Аднак трыбунал ААН вінаваціць яго ў забойстве 100 мірных сэрбаў і сэрбскіх салдатаў у 1993 годзе. Віцэ-прэм’ер Граніч кажа, што падчас вайны Бабэтка проста выконваў свой абавязак – дасылаць войскі вызваляць харвацкую тэрыторыю ад сэрбскіх сілаў, якія забівалі і рабавалі харватаў.
XS
SM
MD
LG