Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:54 ]  Мэчыяр наперадзе ў апытаньнях пасьля славацкіх выбараў


БРАТЫСЛАВА. Скончылася галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах у Славаччыне. Чакаецца, што цэнтральная выбарчая камісія абвесьціць папярэднія вынікі толькі заўтра. Аднак апытаньні на выхадзе з выбарчых участкаў паказваюць, што наперадзе партыя былога прэм’ер-міністра Ўладзімера Мэчыяра прыкладна з 18 адсоткамі галасоў. Аднак нават калі партыя Мэчыяра набярэ найбольш галасоў, ён наўрад ці ізноўку стане прэм’ерам. Усе іншыя асноўныя партыі ўжо заявілі, што ня будуць фармаваць зь ім кааліцыяў. Прадстаўнікі Эўрапейскага зьвязу і НАТО папярэджвалі, што магчымасьць сяброўства Славаччыны ў гэтых арганізацыях трапіць пад пагрозу, калі Мэчыяр вернецца да ўлады. Мэчыяра вінавацяць у тым, што падчас свайго ранейшага кіраваньня ён ня меў прыхільнасьці да дэмакратыі і законнасьці.
XS
SM
MD
LG