Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:50 ]  Палестынцы крытыкуюць прамядленьне ААН


РАМАЛАГ. Палестынскія ўлады сёньня скрытыкавалі Раду бясьпекі ААН за тое, што надзвычайнае паседжаньне ў справе аблогі ізраільскімі воскамі штаб-кватэры Ясіра Арафата перанесенае на панядзелак. Штаб палестынскага лідэра блякаваны ўжо тры дні. За гэты час ізраільскія танкі і бульдозэры зьнішчылі ўсе будынкі акрамя аднаго. Арафат, які, як паведамляецца, не пацярпеў, сёньня выступіў з заявай. Ён заклікаў усе палестынскія сілы спыніць напады на ізраільцаў. Прадстаўнікі Ізраілю кажуць, што іхная мэта – ізаляваць Арафата. Яны таксама патрабуюць выдачы 20 чалавек, якія падазраюцца ў тэрарызме, у тым ліку і кіраўніка палестынскай разьведкі на Заходнім беразе ракі Ярдан. Цяперашняя вайсковая апэрацыя пачалася пасьля таго, як па меншай меры 7 чалавек загінулі на гэтым тыдні ад дзьвюх бомбаў палестынскіх тэрарыстаў-самагубцаў.
XS
SM
MD
LG