Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:43 ]  Войскі ЗША гатовыя да апэрацыі супраць Іраку


БАГДАД. Камандуючы войскамі ЗША ў рэгіёне Пэрсыдзкай затокі генэрал арміі Томі Фрэнкс заявіў сёньня, што амэрыканскія сілы гатовыя для ваеннай апэрацыі супраць Іраку. У той жа час Фрэнкс адзначыў, што прэзыдэнт Буш пакуль не прыняў рашэньне аб ваенных дзеяньнях. Ірацкае дзяржаўнае радыё паведаміла сёньня, што Ірак не прызнае ніякіх новых рэзалюцыяў Рады бясьпекі ААН, калі нешта ў іх будзе пярэчыць дамоўленасьцям з генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам. Такое рашэньне прыняў ірацкі лідэр Садам Хусэйн на сустрэчы з найвышэйшымі службовымі асобамі Іраку. Ірацкае радыё не паведаміла, дзе адбылася сустрэча. Раней на гэтым тыдні Ірак пагадзіўся прыняць інспэктараў ААН ў справе ўзбраеньняў пасьля чатырохгадовага перапынку. Інспэкцыя мае праверыць, ці вырабляе Ірак зброю масавага зьнішчэньня. Аднак прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў прапановы Іраку чарговым падманам. Ён спрабуе дабіцца новай рэзалюцыі ААН, якая б дазваляла ўжыць ваенную сілу супраць Іраку, калі той адмовіцца супрацоўнічаць з інспэктарамі ААН.
XS
SM
MD
LG