Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:24 ]  Шродэр просіць прабачэньня за зьвесткі аб параўнаньні Буша да Гітлера


БЭРЛІН Канцлер Нямеччыны Герхард накіраваў Прэзыдэнту ЗША ліст, у якім папрасіў прабачэньня за крыўду, якую яму зрабілі паведамленьні аб тым, што міністар юстыцыі Нямеччыны параўнала яго з Гітлерам. Міністар Герта Дэўблер-Гмелін абвергла публікацыю ў адной зь нямецкіх газэтаў, дзе сьцьвярджалася, што яна параўнала прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша зь Гітлерам. Шродэр напісаў, што прыняў тлумачэньні спадарыні Гмелін і што ва ўрадзе Нямеччыны няма мейсца асобам, якія параўноўваюць прэзыдэнта ЗША да такіх злачынцаў.
XS
SM
MD
LG