Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:23 ]  Ізраільскае войска пачало руйнаваць частку сядзібы Ясіра Арафата


РАМАЛАХ. Паводле апошніх інфармацыяў, ізраільскае войска пачало руйнаваць мост, які зьвязвае дзьве часткі штаб-кварэры палестынскага лідара Ясіра Арафата ў месьце Рамалах. Палестынскія афіцыйныя асобы, якія знаходзяцца ўнутры штаб-кватэры кажуць, што будынак можа абваліцца. Між тым, палестынскае кіраўніцтва сёньня заклікала міжнародную супольнасьць умяшацца, каб зьняць аблогу са штаб-кватэры Ясіра Арафата ў месьце Рамалах. Адзін з палестынскіх міністраў заявіў, што без міжнародных сілаў, гвалт на Блізкім Усходзе ніколі ня будзе спынены.
XS
SM
MD
LG