Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:09 ]  Палестынцы заклікаюць міжнародную супольнасьць умяшацца ў канфлікт на Блізкім Усходзе


РАМАЛАХ. Палестынскае кіраўніцтва сёньня заклікала міжнародную супольнасьць умяшацца, каб зьняць аблогу са штаб-кватэры Ясіра Арафата ў месьце Рамалах. Палестынскі міністар ў справах міжнароднага супрацоўніцтва заявіў, што без міжнародных сілаў, гвалт на Блізкім Усходзе ніколі ня будзе спынены. Між тым, ізраільскія войскі зьнішчылі сёньня будынак каля штаб-кватэры палестынскага лідара. Паведамляецца, што ў будынку месьцілася адна з палестынскіх службаў бясьпекі. Дарадца ізраільскага ўраду Дорэ Голд кажа, што ў штаб-кватэры Арафата хаваюцца тэрарысты, якія знаходзяцца ў вышуку. Ізраільская аблога пачалася пасьля таго, як учора 5 чалавек загінулі ад выбуху бомбы тэрарыста-самагубцы ў Тэль-Авіве. Міністэрствы замежных справаў Расеі і Францыі ўжо выступілі з заявамі ў якіх скрытыкавалі ізраільскую аблогу.
XS
SM
MD
LG