Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:11 ]  Канцлер Нямеччыны давярае сваёй міністарцы


БЭРЛІН Прэсавы сакратар нямецкага ўраду заявіў, што канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр цалкам давярае міністру юстыцыі Герце Дэўблер-Гмелін. Спадарыня Дэўблер-Гмелін абвяргае публікацыю ў адной зь нямецкіх газэтаў, дзе сьцьвярджалася, што яна параўнала прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша зь Гітлерам. Ёй прыпісвалі цытату аб тым, што Буш рыхтуе ўварваньне ў Ірак, каб адцягнуць увагу ад ўнутраных праблемаў, і што гэтую “клясычную тактыку” выкарыстоўваў Гітлер.
XS
SM
MD
LG