Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Папулярнага турэцкага палітыка ня пусьцяць на выбары


АНКАРА Выбарчая рада Турэччыны забараніла найбольш папулярнаму палітыку краіны ўдзельнічаць у лістападаўскіх парлямэнцкіх выбарах. Рэджэп Тайіп Эрдаган, які узначальвае пра-ісьлямісцкую Партыю Справядлівасьці і Разьвіцця, ня мае права абірацца, бо ён у свой час быў асуджаны за публічнае чытаньне вершу. Суд прызнаў, што гэты верш распальваў рэлігійную варожасьць. Удзел у выбарах з-за судзімасьці таксама забаронены былому прэм’ер-міністру Нэджмэцьціну Эрбакану, лідэру пра-курдзкай партыі Мурату Базлаку, і найбольш вядомаму турэцкаму праваабаронцы Акыну Бырдалу.
XS
SM
MD
LG