Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Польшча супраць транзытных дазволаў для расейцаў


ВАРШАВА Польшча сёньня скрытыкавала прапанову Эўрапейскай камісіі аб адмысловых транзытных дазволах для тых расейцаў, якім давядзецца часта езьдзіць у Калінінградзкую вобласьць і назад. Дарыюш Шымчыха, палітычны дарадца прэзыдэнта Квасьнеўскага, заявіў, што наданьне жыхарам Калінінградзкай вобласьці адмысловага статусу “ня ёсьць добрай ідэяй”. Польшча запатрабуе ад расейскіх грамадзянаў набываць звычайныя транзытныя візы. Учора міністар замежных справаў Літвы Антонас Валёніс заявіў, што ягоная краіна плянуе ўвесьці транзытныя візы для расейцаў зь першага студзеня наступнага году. Тым расейскім грамадзянам, якія стала жывуць у Калінінградзкай вобласьці, віза спатрэбіцца з 1 ліпеня 2003 году. Літоўскі міністар назваў “прымальнай” прапанову Эўрапейскай камісіі аб адмысловых транзытных дазволах.
XS
SM
MD
LG