Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:41 ]  ЗША выказалі абурэньне з нагоды параўнаньня нямецкім міністрам Джоржа Буша да Гітлера


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выказалаі абурэньне з нагоды таго, што міністар юстыцыі Нямеччыны параўнала пазыцыю прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў справе Іраку, да тактыкі, якую калісьці ўжываў Адольф Гітлер. Спадарыня Гэрта Дойблер-Гмэлін заяівла, я цытую “Буш хоча адцягнуць увагу ад унутраных праблемаў краіны. Гэта клясычная тактыка. Гэтак рабіў Адольф Гітлер” канец цытаваньня. Прэсавы сакратар белага Дому заявіў, што ЗША і Нямеччына маюць доўгія і моцныя стасункі, але заява міністра юстыцыі “абуральная і невытлумачальная”.
XS
SM
MD
LG