Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:39 ]  Ізраільскія танкі акружылі сядзібу Ясіра Арафата


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія танкі акружылі толькі што сядзібу палестынскага лідара Ясіра Арафата ў месце Рамалах. Распачалася страляніна, у выіку якой два целаахоўнікі Арафата былі параненыя. Сам палестынскі лідар не пацярпеў. Між тым пяць чалавек загінулі і больш за пяцьдзесят былі параненыя сёньня, калі тэрарыст-самагубца выбухнуў бомбу ў тэль-авіўскім аўтобусе. Адказнасьць за гэты тэракт ўзяла на сябе рдыкальная палестынская групоўка “Хамас”. Прэсавы сакратар ізраільскага ўраду заявіў, што ў Ізраілі пачынаецца новая хваля палестынскага тэрарызму.
XS
SM
MD
LG