Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:38 ]  Ірак паўтарае, што гатовы да вяртаньня ААНаўскіх назіральнікаў


ААН. Міністар замежных справаў Іраку Наджы Сабры заявіў Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў, што ягоная краіна ня мае атамнай, біялягічнайй і хімічнай зброі. Сабры яшчэ раз падцьвердзіў, што Ірак гатовы прыняць вайсковых інспэктараў ААН без аніякіх папярэдніх умоваў. Паводле кіраўніка ірацкай дыпляматыі, заклікі Буша да акцыі супраць Іраку, якія ён зрабіў на мінулым тыдні, былі напоўненыя "выдумкамі і скажэньнямі". Наджы Сабры лічыць, што ЗША хочуць зьнішчыць Ірак, каб кантраляваць нафту Блізкага Ўсходу, і дзейнічаюць ад імя Сыянізму.
XS
SM
MD
LG