Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:16 ]  Пяцёра загінулі ад бомбы ў Тэль-Авіве


ЕРУСАЛІМ Радыкальная палестынская групоўка “Хамас” узяла на сябе адказнасьць за сёньняшні тэракт у Ізраілі. 5 чалавек загінулі і больш пяцідзесяці параненыя, калі тэрарыст-самагубца выбухнуў бомбу ў тэль-авіўскім аўтобусе. Прэсавы сакратар ізраільскага ўраду Аві Пазнэр кажа, што ў Ізраілі пачынаецца новая хваля палестынскага тэрарызму. Учора на поўначы Ізраілю тэрарыст-самагубца выбухам бомбы забіў сябе і паліцэйскага. Гэта быў першы самагубчы тэракт за апошні месяц. Адказнасць за яго ўзяла на сябе групоўка “Ісьлямскі Джыгад”.
XS
SM
MD
LG