Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:15 ]  Буш заклікае ААН да рашучасьці


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў ААН праявіць рашучасьць у справе кантролю за ўзбраеньнямі ў Іраку. У адваротным выпадку, заявіў амэрыканскі прэзыдэнт, Злучаныя Штаты гатовыя дзейнічаць самастойна разам са сваімі хаўрусьнікамі. На гэтым тыдні ірацкія ўлады заявілі, што дапусьцяць у краіну інспэктараў ААН у справе ўзбраеньняў. Экспэрты маюць праверыць, ці вырабляе Ірак зброю масавага зьнішчэньня. Аднак прэзыдэнт Буш назваў прапанову Іраку “хітрыкам”. Буш зрабіў сёньняшнюю заяву напярэдадні галасаваньня ў ірацкім пытаньні ў Радзе бясьпекі ААН. Сталыя сябры Рады бясьпекі сёньня выказалі супярэчлівыя меркаваньні аб патрэбе новых рэзалюцыяў датычна Іраку. Сёньня ў Вашынгтоне дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл мае выступіць перад амэрыканскім Кангрэсам, каб пераканаць іх дазволіць прэзыдэнту Бушу ўжыць сілу супраць Іраку ў выпадку неабходнасьці. Пазьней Паўэл мусіць сустрэцца з міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. Расея пакуль што выступае супраць новых рэзалюцыяў ААН у справе Іраку.
XS
SM
MD
LG