Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:56 ]  Абдула Абдула: сьвет пачынае разумець неабходнасьць пашырэньня міратворчага кантынгенту ў Афганістане


ВАШЫНГТОН. Мінстар Замежных справаў Афганістану Абдула Абдула заявіў, што міжнародная супольнасьць пачынае разумець неабходнасьць пашырэньня міратворчага кантынгенту ў ягонай краіне, аднак, паводле ягоных словаў, нажаль, гэтае пашырэньне наўрадці адбудзецца хутка. Сёньня, у часе брыфінгу у офісе Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа ў Вашынгтоне, Абдула Абдула паведаміў, што абмяркоўваў пытаньне павілічэньня колькасьці замежных жаўнераў з міністрам абароны ЗША Дональдам Рамсфэльдам і дарадцам у справе нацыянальнай бясьпекі Кандалізай Райс. Афганскі міністар замежных справаў сказаў, што афіцыйныя асобы ў Вашынгтоне запэўнілі яго ў тым, што вайна з тэрарызмам ў Афганістане працягнецца ў тым самым тэмпе, нават калі ЗША вырашаць правесьці вайсковую акцыю ў Іраку.
XS
SM
MD
LG