Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:22 ]  Human Rights Watch асудзіла прысуд у справе Юлдаша Расулава


ВАШЫНГТОН. Аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch асудзіла зьняволеньне узбэкскага праваабаронцы Юлдаша Расулава. Паводле Human Rights Watch, судовы працэс у справе Расулава меў палітычны характар. Юлдаш Расулаў, які з'яўляецца сябрам Грамадзкага Праваабарончага Руху Узбэкістану, быў асуджаны Ташкэнцкім судом на СЕМ гадоў пазбаўленьня волі за распаўсюд анты-дзяржаўных ідэяў і вярбоўку людзей у тэрарэстычныя ісьлямскія групоўкі. Сястра асуджанага заяўляе, што ён ня быў іслямскім радыкалам. У лісьце да Human Rights Watch, Расулаў сьцвердзіў, што ў часе сьледзтва, яго неаднаразова моцна зьбівалі, так што ён быў вымушаны падпісаць сьведчаньні супраць сябе.
XS
SM
MD
LG