Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Буш плянуе дабівацца рэзалюцыі Кангрэсу аб дзеяньнях супраць Іраку


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што празь некалькі дзён ён прапануе рэзалюцыю амэрыканскага Кангрэсу, якая дазволіць яму ўжыць сілу супраць Іраку. На гэтым тыдні ірацкія ўлады заявілі, што дапусьцяць у краіну інспэктараў ААН у справе ўзбраеньняў без папярэдніх умоваў. Адмыслоўцы ААН маюць праверыць, ці вырабляе Ірак зброю масавага зьнішчэньня. Аднак прэзыдэнт Буш назваў прапанову ірацкага кіраўніка Садама Хусэйна “хітрыкам”, мэта якога – пазьбегнуць ваенных дзеяньняў. (Буш: ) “Я думаю, разумныя людзі ўсьведамляюць, што гэты чалавек -- неразумны і некантраляваны. І разумныя людзі разумеюць, што гэта проста хітрык, проста тактыка, гэта спроба сказаць сьвету: “Я такі мірны хлопец,” у той час, як насамрэч ён забівае ўласных людзей, тэрарызуе суседзяў і будуе зброю масавага зьнішчэньня. Мы мусім разабрацца зь ім”. Прэзыдэнт Буш заявіў, што рэзалюцыя Кангрэсу пакажа сьвету рашучасьць ЗША ў пытаньні Іраку.
XS
SM
MD
LG