Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:16 ]  Пачалася будоўля нафтапроваду з Касьпію ў Эўропу


ШАНГАХАЛ (АЗЭРБАЙДЖАН) Прэзыдэнты Азэрбайджану, Грузіі ды Турцыі сёньня наведалі ўрачыстую цырымонію каля Баку. Пачалася будоўля нафтапроваду, па якім нафта павінная пайсьці з касьпійскіх радовішчаў праз Турцыю ў Эўропу. Новы нафтапровад будзе мець 1.760 кілямэтраў у даўжыню. Гэта будзе першая вялікая экспартная лінія з Касьпію ў абыход Расеі. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў заявіў на цырымоніі, што гэты праект злучыць ягоную краіну з Грузіяй і Турцыяй “эканамічна і палітычна”. Прэзыдэнт Турцыі Ахмэт Нэдждэт Сэзэр сказаў, што да праекту варта было б далучыцца Казахстану ды іншым краінам Сярэдняй Азіі. Грузінскі прэзыдэнт Эдуард Шэварднадзэ заявіў, што ён таксама падтрымлівае ідэю ўдзелу ў праекце Казахстану. Ён падзякаваў Злучаным Штатам Амэрыкі за падтрымку будоўлі нафтапровадую Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў заявіў сёньня ў Нью-Ёрку, што праект ня будзе прыбытковым.
XS
SM
MD
LG