Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:14 ]  Чарговыя ахвяры на Блізкім Усходзе


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі тэрарыст-самагубца выбухнуў бомбу ў аўтобусе ў паўночным Ізраілі. Ізраільскае радыё паведамляе, што акрамя тэрарыста загінуў яшчэ адзін чалавек, а яшчэ некалькі былі параненыя. Сёньня ж ізраільскія вайскоўцы заявілі, што палестынскія ваяўнікі застрэлілі мірнага ізраільца. Гэта адбылося празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як ізраільскія войскі абстралялі машыну ў вёсцы Тамун, забіўшы аднаго палестынца і параніўшы іншага. І палестынскія і ізраільскія лідэры са скептыцызмам успрынялі ўчорашнія мірныя прапановы гэтак званай Блізкаўсходняй Чацьвёркі, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў ААН, ЗША, Расеі і Эўразьвязу. Палестынцы кажуць, што прапановы “Чацьвёркі” ня вырашаць цяперашнія праблемы рэгіёну. Ізраільцы крытыкуюць прапановы за адсутнасьць закліку неадкладна спыніць гвалт і тэрор.
XS
SM
MD
LG