Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Ва ўкраінскім парлямэнце паболела апазыцыі


КІЕЎ Украінская апазыцыя заявіла сёньня, што чатыры фракцыі парлямэнту, якія раней падтрымлівалі прэзыдэнта Кучму, пагадзіліся далучыцца да апазыцыйнай кааліцыі. Прэсавая сакратарка былога прэм’ер-міністра, а цяпер лідэра апазыцыі Віктара Юшчанкі Ірына Герашчанка паведаміла, што цяпер апазыцыя будзе мець 202 месцы з 450 ў парлямэнце. Спадарыня Герашчанка дадала, што апазыцыя вядзе перамовы яшчэ з дзьвюма цэнтрысцкімі фракцыямі.
XS
SM
MD
LG