Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:16 ]  Дыпляматы ЗША, ААН, Расеі і Эўрапэйскага Зьвязу абмеркавалі плян мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе


ААН. Дыпляматы ЗША, ААН, Расеі і Эўрапэйскага Зьвязу акрэсьлілі плян мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе. У адпаведнасьці зь першай часткай пляну, павінны быць рэфармаваныя палестынскія службы бясьпекі, вывядзеныя ізраільскія войскі з палестынскіх тэрыторыяў, а ўлады Ізраілю мусяць у наступным годзе падтрымаць выбары ў Аўтаноміі. Затым, трэба сканцэнтравацца на пабудове палестынскай дзяржавы, якая б мела часовыя межы і новую Канстытуцыю. Паводле трэцяй часткі пляну, у 2005 годзе павінны прайсьці перамовы паміэж Ізраілям і Палестынай у справе ўсталяваньня пастаяннай мяжы паміж краінамі. Раней прам’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон назваў час выкананьня пляну “нераэлістычным”.
XS
SM
MD
LG