Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  Літоўскі парлямэнт ухваліў расейскі кантроль над нафтаперапрацоўкай


ВІЛЬНЯ. Парлямэнт Літвы ўхваліў кантракт, які дазволіць расейскай кампаніі “Юкас” атрымаць кантроль над буйным літоўскім нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам. “Юкас” набудзе ў амэрыканскай кампаніі “Вільямс” яшчэ 26 адсоткаў акцыяў нафтаперапрацоўкі “Мажэйкю Нафта”. Гэта дазволіць расейскай кампаніі, якая ўжо мае 27 адсоткаў акцыяў, атрымаць кантроль над прадпрыемствам. “Вільямс” набыў свой пакет акцыяў у літоўскага ўраду тры гады таму за 75 мільёнаў даляраў. Але з таго часу прадпрыемства згубіла больш за 100 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG