Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:18 ]  Пуцін вінаваціць Грузію ў падтрымцы тэрарыстаў


МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін сёньня зьвінаваціў Грузію ў падтрымцы тэрарыстаў. Як паведамляе расейская агенцыя “Інтэрфакс”, Пуцін заявіў, што Грузія адмаўляецца супрацоўнічаць з Расеяй узмаганьні супраць тэрарыстаў, якія нібыта хаваюцца ў Панкіскай цясьніне. Намесьнік міністра абароны Грузіі Гела Бежуашвілі сёньня заявіў, што грузінскім войскам не патрэбная патрымка Расеі ў змаганьні супраць чачэнскіх, ці любых іншых тэрарыстаў, якія могуць хавацца ў Панкісі. Расейскі ўрад пагражае увесьці ўласныя войскі на тэрыторыю Грузіі, калі грузінскія ўлады ня спыняць дзеяньні чачэнскіх ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG