Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:13 ]  Ірак заклікае ААН зьняць санкцыі


БАГДАД Ірацкія ўлады заклікалі сёньня Арганізацыю аб’яднаных нацыяў зьняць эканамічныя санкцыі супраць Іраку. Прадстаўнікі Іраку лічаць, што падставаў для санкцыяў болей няма, бо яны пагадзіліся дапусьціць у краіну інспэктараў ААН. Адмыслоўцы ААН маюць праверыць, ці вырабляе Ірак зброю масавага зьнішчэньня. Замежныя інспэктары не наведвалі Ірак з 1998 году. Прадстаўнікі ЗША і Вялікай Брытаніі ўжо заявілі, што нягледзячы на апошнія ініцыятывы, неабходная новая рэзалюцыя ААН у справе Іраку. У той жа час міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў кажа, што вяртаньне інспэктараў вырашае ўсе супярэчнасьці, і таму новая рэзалюцыя непатрэбная. Міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Вілепін заклікаў міжнародную супольнасьць неадкладна прыняць прапанову Іраку і даслаць інспэктараў як мага хутчэй. Болей аб сытуацыі вакол Іраку слухайце ў нпшпй далейшай праграме.
XS
SM
MD
LG