Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:47 ]  Левыя трымаюць лідарства на выбарах у Македоніі


СКОП’Е. У парляманцкіх выбарах у Маедоніі лідарства трымае апазыцыйная кааліцыя левых партыяў. Пасьля падліку 57% бюлетэняў, блёк “Разам за Македонію” мае больш як 40% галасоў. Уладную кааліцыю прэм’ер-міністра Любча Гэоргіеўскага падрымлівае каля чвэрці выбаршчыкаў. Посьпеху таксама дамагліся альбанскія нацыяналісты начале з Алі Ахмэці, які ўзначальваў паўстанцаў у часе леташняга канфлікту на паўночным захадзе краіны. Памяркоўная альбанская партыя, што ўваходзіла ў габінэт Гэоргіеўскага, атрымала паразу. Чакаецца, што новы ўрад узначаліць лідар сацыял-дэмакратаў Бранка Цэрвянкоўскі. Міжнародныя назіральнікі не паведамляюць пра парушэньні ў часе галасаваньня.
XS
SM
MD
LG