Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:45 ]  Савудаўская Арабія можа дазволіць ЗША ўжываць свае базы супраць Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Савудаўская Арабія, як выглядае, дазволіць Злучаным Штатам ужываць свае ваенныя базы для ўдараў па Іраку, калі Рада Бясьпекі ААН пастановіць ужыць сілу супраць Багдаду. “Кожная краіна, – сказаў міністар заме6жных справаў Савудаўскай Арабіі Саўд Аль-Фэсайл, – абавязаная садзейнічаць выкананьню рэзалюцыяў Рады Бясьпекі”. Нядаўна Савудаўская Арабія адхіліла аналягічную просьбу Вашынгтону. Раней краіна адмовілася даць свае базы для ўдараў па талібах і “Аль-Кайдаўцах” у Афганістане.
XS
SM
MD
LG