Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:15 ]  Дэманстранты ў Кіеве патрабуюць датэрміновых выбараў


КІЕЎ. Тысячы дэманстрантаў ідуць да цэнтру Кіева, каб запатрабаваць адстаўкі прэзыдэнта краіны Леаніда Кучмы, альбо прызначэньня датэрміновых выбараў. Гэткім чынам дэманстранты ігнаруюць пастанову сталічнага суду пра забарону дэманстрацыяў у цэнтры места. Тэлевізыйныя станцыі Ўкраіны, пасьля ранішняга вылучэньня працягнулі свае перадачы. Колькасьць дэманстрантаў ацэньвецца як мінімум у 15 тысячаў чалавек. Удзельнікі акцыі адзначаюць таксама другую гадавіну зьнікненьня апазыцыйнага журналіста Гэоргія Гангаддзе.
XS
SM
MD
LG