Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:11 ]  Сьледства ў справе пяцёх альцаў у ЗША


НЮ-ЁРК. Праваахоўныя ворганы Злучаных Штатаў працягваюць сьледства адносна пяці асобаў, якіх ў мінулым тыдні арыштавалі паводле падазрэньня ў сувязях з Аль-Кайдай. Яшчэ адзін падазроны затрыманы ў Бахрэйне. Усе шасьцёра – грамадзяне ЗША – выхадцы з Емену. У Ню-Ёрку яны жылі ў адным раёне. Улады лічаць, што гэтыя людзі былі сябрамі падпольнай групы “Аль-Кайды”. Паводле праваахоўных ворганаў ЗША, арыштаваныя прайшлі падрыхтоўку ў афганскіх лягярох тэрарыстаў леташнімі вясной і летам. Іхны арышт стаў вынікам сьледства, распачатага за некалькі месяцаў да тэрарыстычных актаў 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG