Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:39 ]  Грузія выдасьць Расеі 13 чачэнцаў


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварнаддзе сказаў, што 13 чачэнцаў, затрыманых у мінулым месяцы ў раёне грузінска-расейскай мяжы, будуць перададзеныя Расеі. Пры гэтым ён не падаў канкрэтнай даты, аднак сказаў, што затрыманыя павінны спачатку прайсьці пэўныя законныя працэдуры. Чачэнцы былі затрыманыя на тэрыторыі Панкіскай цясьніны пасьля атакі, у выніку якой загінулі некалькі расейскіх вайскоўцаў. Апрача гэтага прэзыдэнт Грузіі паведаміў, што цяпер у Панкіскай цясьніне разам з грузінскімі сіламі працуюць агэнты расейскай службы бясьпекі. Шаварнаддзе сказаў, што расейскі бок мае магчымасьць выслаць у цясьніну бяззбройных назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG