Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:26 ]  Арменія заклікала Раду Бясьпекі ААН паўторна разгледзець канфлікт за Нагорны Карабах


ЦН 72. НЬЮ ЁРК. Міністр замежных справаў Азэрбэйджану Вілаят Гуліеў настойліва заклікаў Раду Бясьпекі ААН паўторна абмеркаваць канфлікт паміж Азэрбэйджанам і Арменіяй за Нагорны Карабах. Выступаючы перад Генеральнай Ассамблеяй ААН Гуліеў адзначыў, што армянскія сілы надалей акупуюць значную частку тэрыторыі Азэрбэйджану, і што яны выгналі этнічных азэрбэйджанцаў з Нагорнага Карабаху. Гуліеў назваў гэта этнічнай чысткай і адзначыў, што 8 гадоў пасьля спыненьня агню, сытуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай. Паводле міністра, армянская акупацыя зьяўляецца перашкодай ў наладжваньні двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва.
XS
SM
MD
LG