Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:05 ]  З учорашняга дня ў Чачні загінулі 5 расейскіх вайскоўцаў


ЦН 57. ГРОЗНЫ. Паводле пра-маскоўскай адміністрацыі Чачні, з учорашняга дня ў рэспубліцы загінулі 5 расейскіх вайскоўцаў. Чатыры вайскоўцы загінулі ў выніку нападу з засады на расейскі канвой каля вёскі Дышне-Ведзено. Паводле расейскага боку, у выніку зачыстак праводжаных у раёнах Ведзено, Курчалой, Шалі і Грознага, фэдэральныя сілы затрымалі каля ста чалавек западозраных у сувязях з партызанамі. У міжчасе спікэр вышэйшай палаты Расейскай Дзярждумы Сяргей Міронаў заявіў, што грузінскія ўлады мусяць нейтралізаваць міжнародных тэрарырыстаў, якія згуртаваліся ў Панкіскай Цясьніне. Масква абвінавачвае Грузію у бяздзейнасьці, у тым, што Грузія нічога ня робіць дзеля таго, каб ачысьціць цясьніну з чэчэнскіх партызанаў.
XS
SM
MD
LG