Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:01 ]  Перад сьвятам Ём Кіпур Ізраіль заблякаваў палестынскія тэрыторыі


ЦН 26. ТЭЛЬ АВІЎ. Ізраільская армія заблякавала сёньня палестынскія тэрыторыі ў сувязі са сьвятам Ём Кіпур, якое пачынаецца сёньня ўвечары. Блякада працягнецца як мінімум да аўторку. Ізраіль выказвае боязь, што тэрарысты могуць нанесьці ўдары якраз у гэтае найбольшае гадавое сьвята ў Габрэяў. Армія перасьцерагла таксама грамадзянаў, што любыя паездкі на палестынскія тэрыторыі забароеныя і небясьпечныя. Учора, Ізраіль увёў каменданцкую гадзіну ў гарадох на заходнім беразе Ярдану, а таксама перакрыў межы з Егіптам і Ярданіяй.
XS
SM
MD
LG