Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:57 ]  Улады Афганістану абяцаюць зьнішчыць супрацьпяхотныя міны


КАБУЛ. Прадстаўнік ААН Маноэль дэ Сільва паведаміў, што ўрад Афганістану абяцаў зьнішчыць склады супрацьпехотных мінаў рассеяных па краіне цягам апошніх 4 гадоў. Улады маюць таксама намер абясшкодзіць дзесяткі тысячаў мінаў разьмешчаных ў зямлі цягам апошніх 10 гадоў. Афганістан зьяўляецца адной з найбольш замінаваных краінаў у сьвеце. У чэрвені сёлета Афганістан стаў 126 краінай, што далучылася да Канвэнцыі з 97 году, якая забараняе прадукцыю, ўжываньне і трансфэр супраць-пехотных мінаў. ЗША, Расея і Кітай не падпісалі Канвэнцыю, а 18 краінаў падпісалі, але дагэтуль не ратыфікавалі яе.
XS
SM
MD
LG