Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:50 ]  Пакістан выдасьць Злучаным Штатам двух сябраў Аль Кайды


ВАШЫНГТОН. Улады Пакістану паведамілі, што выдадуць Злучаным Штатам двух баевікоў Аль Кайды. Рамзі бін Аль Шайга і яшчэ адзін аль-кайдавец, якога прозьвішча не ўстаноўлена, былі захопленыя сярод іншых на мінулым тыдні пакістанскай службай бясьпекі ў Карачы . Мяркуецца, што Аль Шайга мог быць адным з арганізатараў леташніх тэрактаў у ЗША. Між тым у Бафло, штат Нью Ёрк, распачаўся суд над пяцю амэрыканцамі арабскага паходжаньня па абвінавачаньні ў сувязях з Аль Кайдай.
XS
SM
MD
LG