МАСКВА. Міністэрства Надзвычайных Сытуацыяў Расеі паведаміла, што сёньня каля Масквы разьбіўся гелікоптар. У выніку катастрофы загінулі 4 чалавек, 2 сябры экіпажу і 2 пасажыры. Гелікоптар Ка-26 належаў да мясцовага авіяцыйнага спартовага клюбу. Ён упаў на дах будынку ў Нагінску, 68 кілямэтраў на ўсход ад Масквы.