Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:06 ]  Буш спадзяецца, што Расея дасьць Грузіі больш часу


КЭМП-ДЭЙВІД. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш спадзяецца, што Расея дасьць Грузіі больш часу на выяўленьне чачэнскіх ваяўнікоў, якія, на думку Расеі, знайшлі прытулак у Панкіскай цясьніне. Масква вінаваціць Грузію ў бязьдзейнасьці. Прэзыдэнт Буш меў сёньня тэлефонную размову ў гэтай справе з расейскім прэзыдэнтам Пуціным. Паводле Буша, Расея, Грузія і Злучаныя Штаты маюць у Панкіскай сяцьніне адзіную мэту – зьнішчыць ваяўнікоў «Аль-Каіды», якія могуць хавацца там разам з чачэнскімі незалежнікамі.
XS
SM
MD
LG