Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:08 ]  Шэварднадзэ даслаў ліст Пуціну


ТБІЛІСІ. У Грузіі апублікаваны тэкст ліста прэзыдэнта Эдуарда Шэварднадзэ расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну, дзе выказваецца гатовасьць абмеркаваць праблемы, якія ўскладняюць дачыненьні паміж абедзьвюма краінамі. Гэты ліст быў адказам на зробленую на гэтым тыдні Пуціным заяву пра тое, што Расея можа распачаць у Грузіі “антытэрарыстычную апэрацыю”. У сваім лісьце Шэварднадзэ прапануе Расеі весьці барацьбу з чачэнскімі ваяўнікамі на сваёй тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG